Ёсць куток на зямлi
Ёсць куток на зямлi,
У самым сэрцы Еўропы
Куды заўжды вялi
Мяне сцежкi i тропы.
Як бы там нi куцiў,
Не праходзiў мой шлях,
Ёсць куток на зямлi,
Дзе вiднееца дах
Нiзкай хаткi з дымком
Памiж яблынь i слiў,
Дзе дзiцём, юнаком
Басанож я хадзiў.
Ёсць куток на зямлi,
Дзе матуля ды тата
Мяне ў школу вялi
Паўз драўляныя хаты.
Дзе ў лугi i палi
Першы раз закахаўся.
Ёсць куток на зямлi,
Якi так спадабаўся.
Бачыу шмат я мясцiн,
Шмат людзей сустракаў.
Ёсць куток на зямлi,
Якi у сэрца запаў.
I яго ў жыццi
Я не стану мяняць:
Буду ў сэрцы нясцi
I ўвесь час праслаўляць.
Не забывайте, нажав кнопку "Мне нравится" вы приглашаете почитать своё произведение 10-15 друзей из "Одноклассников". Если нажмут кнопку и они, то у вас будет несколько сотен читателей.